Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/220

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тых перасьцярог, якія яму ў гэтым кірунку робяцца, і зьмяніць свой шлях. У гэтым была б вялікая карысьць і для яго самога і для беларускай літаратуры.

Крыху горш стаіць справа з Бядуляй. Прапрацаваўшы на літаратурнай ніве блізка 20 год, ён стаў лічыць свае творы „непагрэшнымі“. А на справе аказалася, што ў гэтых творах вельмі і вельмі многа грашкоў. Больш таго. Аповесьць „Салавей“, надрукаваная ва „Узвышшы“, зьяўляецца ў Бядулі вялікім адступленьнем назад. Паставіўшы сабе задачай даць гістарычную аповесьць, Бядуля ня здолеў у ёй даць гістарычны колёрыт, ня здолеў увязаць дзею з эпохаю, палічыўшы, мабыць, непатрэбным прапрацаваць той вялікі запас матэрыялаў, які ў нас ёсьць па пытаньню аб прыгонным тэатры. Не дапамагло і ўвядзеньне (часамі вельмі няўмелае) сюжэтаў з народных казак, і намёкі аўтара на час дзеі не затушавалі сутнасьці. Аўтар даў не рэальны малюнак, не паказаў, як гэта было ці магло быць, а расказаў у такой форме, як яму трэ‘ было, каб адпаведным чынам разьвіць дзею, вынікаючую ў нетрах яго ўласнай інтуіцыі, і заместа прыгоннага артыста, а пасьля паўстанца „Салаўя“ вышаў кніжны партызан з апошняй вайны. Хібы ў мастацкіх прыёмах яшчэ болей псуюць справу. Але гэтыя хібы яшчэ болей паглыбляюцца ў апавяданьні „Дзесяць“, разгледжаным вышэй. Бядуля таксама, як і Дубоў-