Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нясьвежаю, страціла тыя колеры, якімі зьзяла ў пачатку творчага шляху поэты. Чым далей, тым больш поэма ўжо зьяўляецца другім крокам да заняпаду пасьля „Налі“.

Язэп Пушча калісьці падаваў дужа багатыя надзеі, як сьвежы, орыгінальны поэта. Але надзеі надзеямі і засталіся. Ад „рыкаючай раніцы“ да падазрэнага „вітаізму“, ад „вітаізму“ да недалужнага зборнічка „Дні вясны“ і нарэшце да славутых лістоў, якія ставяць крыж на мастацкай каштоўнасьці твораў Пушчы і зьнімаюць маску, даволі ўжо падзёртую, з яго ідэолёгічнага твару. Пушча, як поэта, можа зацікавіць ужо толькі тыя колы насельніцтва, якія яшчэ не ачухаліся ад кастрычнікавага ўдару, якія захлёбваюцца над творчасьцю Есеніна, асабліва над тымі „творамі“, што прыпісваюцца Есеніну і распаўсюджваюцца рознымі цёмнымі асобамі. Для рабочых, для сялян, для савецкай інтэлігенцыі Пушча памёр. І ў гэтым вінна перш усяго тая організацыя, якая зьбіла Пушчу з правільнай дарогі і павяла па аблудных сьцежках упадніцтва — у гэтым вінна „Узвышша“.

Такі-ж самы лёс, як відаць, чакае і Крапіву Яго творы з кожным разам усё болей робяцца блеклымі і няцікавымі. Трапіўшы ў сэктанцкае акружэньне „Узвышша“, Крапіва страціў тую ўстаноўку, якая падтрымлівала яго сатыру — сувязь з бягучым жыцьцём, сувязь з грамадзкасьцю. Шчыра кажучы, Крапіва мог-бы сур‘ёзьней аднесьціся да