Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/218

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даўно вышаўшымі з ужытку, па меншай меры, было-б дзіка.

Вось і ўсё, чым пацешыла нас „Узвышша“ ў сваім апошнім нумары. Якія-ж вывады можам мы зрабіць з гэтага?

Перш усяго, паколькі сябры „Узвышша“ ня друкуюцца ні ў адной з беларускіх часопісяй, апрача сваёй, мы можам разгледзець гэты нумар ня толькі, як чарговы этап у жыцьці згуртаваньня, але і як чарговы этап разьвіцьця кожнага паасобнага яго сябра. Паколькі нумар, як відаць, прысьвечаны дзесятай гадавіне Кастрычніка, дык ён у пэўнай меры зьяўляўся і політычным экзаменам як для самога „Узвышша“, так і для яго сяброў. І гэтага экзамену ні „Узвышша“, ні яго сябры вытрымаць ня здолелі, і мы ў гэтым яшчэ больш пераканаемся, калі прасачым за творчасьцю паасобных сяброў „Узвышша“ за ўвесь гэты час.

Уладзімер Дубоўка за час сваёй працы ва „Узвышшы“ напісаў і надрукаваў зборнік „Наля“ і пачаў цяпер друкаваць поэму „Кругі“. Аб зборніку „Наля“ нам пісаць ужо даводзілася і нам няма патрэбы тут падрабязна спыняцца на ім. Мы разглядаем зборнік і поэму, як паступовыя тычкі творчага заняпаду Дубоўкі. Пасьля выхаду гэтых твораў ранейшая популярнасьць Дубоўкі (праўда, толькі ў вузкіх колах, бо шырокай масе творы Дубоўкі недаступны) пачынае замяняцца роўнадушшам да яго творчасьці, якая стала бледнаю і