Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб ня быць галаслоўнымі, мы дазволім сабе прывесьці некаторыя паасобныя палажэньні гэтага грамадзяніна. Узяўшы поэму Александровіча „Дваццаць“, якая вельмі добра малюе нам жыцьцё хлапца з сям‘і гарадзкога саматужніка[1], Кундзіш па ўсіх правілах гэту поэму згвалціў і з гэтага зрабіў вывад, што: 1) Андрэй Александровіч — мешчанін; 2) Андрэй Александровіч — пагромшчык (крымінальная справа! Т. Г.); 3) Андрэй Александровіч — алкоголік і 4) Андрэй Александровіч — мала ня контр-рэволюцыянэр. Усё гэта Кундзіш падмацаваў жывасілкам нацяганымі з поэмы радкамі, а каб надаць сваім вывадам больш соліднасьці і непаграшымасьці, рашыў бліснуць сваім „марксызмам“ і разрадзіўся гэткім пэрлам:

„Той пласт гарадзкое грамады, з якога вышаў Александровіч і які ён зараз адлюстроўвае ў сваёй творчасьці, зьяўляецца міжлеглым паміж пролетарыятам і буржуазіяй, гэта тое, што звычайна завецца мяшчанствам.

Не даводзіцца спрачацца спрачацца з тым, што мяшчанства перад рэволюцыяй сваімі ўнутранымі сымпатыямі і экономічна бліжэй за ўсё прымыкала да буржуазіі. Буржуазія карысталася мяшчанствам, як тэй масай, якой

  1. Чамусьці „крытык“ называе поэму мэмуарнаю. Сам аўтар гэтага не падкрэсьлівае, ды, здаецца, пішучы гэту поэму, меў на ўвазе зусім іншыя заданьні.