Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яна магла запаўняць, кітаваць і запаўняла той востры і шырокі разрыў, што ўтварыўся быў (а цяпер няма? Т. Г.) між ёю і пролетарыятам.

У гады грамадзянскае вайны мяшчанства, бязумоўна, выконвала да некаторага стопню контр-рэволюцыйную ролю…“

Прыведзенага адрыўку зусім даволі для таго, каб падставіць пад знак пытаньня ўзровень політычных ведаў гр. Кундзіша. Бедны „крытык“ і ня ведаў нават, што саматужніка-шаўца вельмі і вельмі цяжка прышчапіць да мяшчанства, альбо проста зблытаў соцыяльную групу мяшчанства з мяшчанскім станам у царскі час, да якога належалі тады і рабочыя.

Устаноўка саматужнага крытыка паказвае яшчэ, што ён бадай што зусім ня ведае, што такое мяшчанства наогул, і менскае мяшчанства ў прыватнасьці. Трэба добра ведаць Менск, каб рабіць тыя ці іншыя вывады. А небарака Кундзіш, ня ведаючы ні Менску, ні яго жыхарства, трошкі зблытаў і прыняў за мяшчанства тую групу, якая найменей з гэтым мяшчанствам зьвязана. Які-небудзь пярэсьпенскі сталяр, ці шавец, які ў большасьці і працуе ў чужой майстэрні, які ў большасьці выпадкаў ня мае ніякай уласнасьці, апрача якога-небудзь ката, і які ў царскі час прымаў самы дзейны ўдзел у забастоўках і дэмонстрацыях, — ён меней усяго заслугоўвае быць залічаным у катэ-