Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

популярнасьцю і маюць ужо цэлы шэраг пасьлядоўцаў з літаратурнай моладзі. Яго творы прадстаўляюць значную цікавасьць як па мотывах, якія зьяўляюцца зусім новымі ў беларускай літаратуры, так і па форме багатай і ўдасканаленай, хаця поэту ніколі не даводзілася вывучаць пытаньні тэорыі літаратуры ў розных спэцыяльных вучэбных установах.

Усё, што мы адзначылі ў творчасьці А. Александровіча, даволі ўжо ўсім вядома і ўсімі прызнана, так што ў далейшым мы ўжо ня будзем болей на гэтым спыняцца. Але ў апошнім (5) нумарыУзвышша“ зьявіўся пагромны артыкул[1] нейкага К. Кундзіша (вядомага ўжо нам па хуліганскім выступленьні супроць Ц. Гартнага), якіз пенаю каля роту накінуўся на апошні зборнік А. Александровіча „Угрунь“ і, стаўшы ў позу ортодоксальнейшага марксыстага, ушчэнт разматлашыў гэты зборнік.

Калі глядзець на творчасьць Александровіча праз кундзішавы акуляры, дык можна проста дзіву дацца, як гэта такі небясьпечны суб‘ект, як Александровіч, ды вольна гуляе па менскіх вуліцах. Сапраўды, тон, узяты грам. Кундзішам у адносінах да Александровіча, вельмі нагадуе грыбаедаўскае:

Строжайше-б запретил я этим господам
На выстрел под‘езжать к столицам.

  1. К. Кундзіш. „Альбо грай, альбо скрыпку аддай“. „Узвышша№ 5, стар. 158.