Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цяпер і гэткай „орыгінальнасьці“ не засталося, бо трэ‘ было-б быць бязвыхадным вар‘ятам, каб у сягонешні дзень думаць пра „бел-чырвона-белы“ штандар. Ну, а да чырвонага штандару Жылка не дайшоў.

Спынімся цяпер на некаторых асаблівасьцях Жылкавага стылю, які, бязумоўна, знаходзіцца ў шчыльнай сувязі з мотывамі яго творчасьці. Возьмем такія вобразы і выразы: старыя стагодзьдзі, радасьць вялікодная, божы сьвет, даўныя паданьні, дзень уваскрошаньня і г. д. Трафарэтныя эпітэты зьвіваюць сабе ў творчасьці Жылкі моцнае гняздо: вузкі загон, сьветлыя росы, векавечны бор, глухая сьцежка, блакітная даль, сьветлае чало, белыя лілеі і г. д., і г. д.

Архітэктоніка вершаў (за выключэньнем старых канонічных форм, як сонэт) вельмі слабая і ўмоўная: падзел зборніка на разьдзелы фактычна нічым не апраўданы, як мала апраўданы і загалоўкі шмат якіх вершаў. Іх можна перастаўляць з месца на месца, зьмешваць строфы і г. д. — ад гэтага зборнік ні лепшым, ні горшым ня будзе. Вельмі слабая і рыфмоўка; пераважнаю ў зборніку зьяўляецца рыфмоўка крыжаваная, рыфмы найчасьцей caмыя зацяганыя: рух — дух, зор — віхор, звон — сон, сталь — даль, край — рай, лёс — сьлёз, балотам — чаротам, сонцы — старонцы, пушча — гушча… Самае паганае ў Жылкі — гэта яго мова. Апрача відавочных русізмаў, як зоў, улюблёны, моўча, стыхія,