Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тайны, проч, суліў і г. д., мы спатыкаем цэлы шэраг слоў, выдуманых самім Жылкам на падставе беларускіх карэньняў: словы гэтыя Жылка будаваў па адзінай схеме, дадаючы да таго ці іншага слова канчатак аньне або асьць, і вось што ў яго павыходзіла:

… думнасьць… шэрасьць…
… уваскрошаньне… сьпяваньняў…
… твае блакітнасьці(?)… напаснасьць…
… сьцюжнасьць…

Наогул з законамі мовы Жылка лічыцца мала, асабліва там, дзе яны спатыкаюцца з законамі версыфікацыі: тады Жылка калечыць слова, пераносіць націск, расьцягвае, ці сьціскае слова; адным словам, як некалі пісаў Бядуля, бацьку роднага для рыфмы зарэзаць гатоў. І таму выходзіць вельмі цяжка і нязграбна. А вось яшчэ:

Заход бяздушным сьветлым палам
Адзначыў сьвежае дзярмо.

Для нас ня зусім ясна, што хацеў сказаць аўтар гэткаю лірычнаю пабудоваю, але сэнс апошняга слова не вымагае тлумачэньняў; лірычнасьці-ж у ім ня вельмі многа.

Агульнае ўражаньне ад зборніка Жылкі такое: уявеце сабе, што глухі музыка на паламанай скрыпцы ў працягу гадзіны (колькі трэба, каб прачытаць зборнік) цягне бясконца верхняе ля; пасьля