Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такімі самымі вобразамі, як бог у пушкінскайГаврилиаде“:

„…Люблю, люблю Марию.
В унынии бессмертие влачу…
Где крылия?.. К Марии полечу
И на груди красавицы почию!“
И прочее… все, что придумать мог…
Творец любил восточный пестрый слог.

Ці трэба падкрэсьліваць яшчэ, што гэткія мотывы ў нашай сучаснай літаратуры гучаць дзікім архаізмам і маглі-б, можа, быць цікавымі, як пісаў Багдановіч 16 год таму назад, тады, —

Калі чыталі „Громобоя“,
„Пастушки грусть“ et cetera.

У творах Жылкі ёсьць яшчэ разьдзелы прыродаапісальнай лірыкі, якія нічым не вызначаюцца сярод безьлічы гэткага гатунку продукцыі маладых поэтаў. Ніводнага сьвежага вобразу, ніводнай цікавай сытуацыі. Тое самае можна сказаць і пра вершы, прысьвечаныя Беларусі. Некалі, у 1920 годзе, Жылка бліснуў быў „орыгінальнасьцю“ ў гэтым кірунку. У той час, калі ўсе беларускія поэты сталі пад сьцяг Савецкай Беларусі, Жылка пісаў яшчэ:

Пад штандар бел-чырвона белы
Гартуйся, раць, адважна, сьмела,
Адважна храбрых ваякоў.

(„Беларусь“. 1920 г., № 16).