Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Марта“. Тэма біблейская, нашым дзевятнаццаці-дваццацігадовым юнаком яна ўжо нічога не гаворыць:

Імя, як ноч, глухое — Марта
He зачаруе чулы слух,
Пагляд прыцішаны, упарты
Лятункамі ня ўскрыліць дух.
Вось гэткую, Хрысьце, ў Бэтане
Ты знаў, як я, ў сваю пару
Марыі ўзвышанай каханьнем
Затурбаваную сястру.
І ты, калі ад воч Марыі
На Марце супыняў свой зрок,
Ты сілы знаў яе зямныя,
Няўдалы цяжкі бачыў крок.
Ты пад лёгкаю тканінай
Грудзей заўважваючы сьпель,
Ты чуў, як кроў стае няўпыннай,
Як захмяляе цела бель.
І дума здрадная самоты
Ўзьнікала іскрай між другіх:
Ці гэткім аддаюць пяшчоты?
Ці льга кахаць такіх брыдкіх?
Прайшлі вякі… Яна-ж адвечна
Усё тэю-ж буднасьцю цьвіце,
І я на думцы недарэчнай
Лаўлю сябе, як ты, Хрысьце.

Гэта лішні раз падкрэсьлівае гіронію прадмовы выдавецтва. Поэта пісаў свае вершы на палёх Заходняй Беларусі, у буржуазнай Чэхаславаччыне і да нас прынёс вершы, у якіх ня толькі форма, але і зьмест запазычаны ў пануючых там станаў: