Жылка перасаджвае на сялянскае поле расьліны панскіх оранжэрэй.
Наогул, настрой у Жылкі вельмі і вельмі містычны. Да першага разьдзелу ён бярэ эпіграфам словы Блока: „Всей душой слушайте музыку революции“. Блок у сваёй поэме сымболізаваў рэволюцыю ў вобразе Хрыста і яго апосталаў. Жылка, ня ўцяміўшы блокаўскага сымболю, таксама пачаў прыплятаць бога да рэволюцыі. Паслухаем-жа, якую музыку рэволюцыі чуе Жылка:
І лес у чаканьні бязмоўным |
З гэткага маліцьвеннага настрою выцякае і адпаведная програма:
Толькі той, чый вольны дух |
Такім чынам, пераважная частка рабочых і сялян ня можа папасьці ў „любыя браты“ Жылкі, таму што ні ў які цуд ня вераць, а лепшую долю для курных хат здабывалі і здабываюць сілаю,