паляваньне на матылёў; пры плянавай пастаноўцы справы гэта можа быць вельмі карысным для прыродазнаўчых габінэтаў. Мы дазволім сабе зьвярнуць увагу чытача на тэму і на яе трактоўку. Тэма гэтая пачынала здавацца ў архіў яшчэ ў часы Вялікай Францускай рэволюцыі, ужо тады яна лічылася трафарэтнай і шаблённай; мы ня думаем, каб за такі доўгі час яна стала сьвяжэйшаю. Усё пытаньне тут зводзіцца да таго, што зямное жыцьцё — гэта толькі „суета сует і всяческая суета“. Мораль, відавочна, не ўласьцівая нашаму часу і нашым поглядам. Вершаў з гэткаю архіўнаю моральлю ў зборніку многа; найбольш яскравымі зьяўляюцца наступныя: „Каханьне“ (стар. 69), „Незразумелае“ (стар. 70), „Марта“ (стар. 73), „Вершы спадзяваньня“ (стар. 85), „Так, ня шмат мне засталося“ (стар. 104), „Хараство“ (стар. 112), „Дзіця“ (стар. 113), „Хлопчык“ (стар. 114) і г. д. Усе гэтыя вершы як па тэмах, па моралі, так і па спосабах нават напісаньня аддаюць такою цьвільлю, што можна толькі тлумачыць недаглядам зьмяшчэньня іх у зборніку з загалоўкам „З палёў Заходняй Беларусі“. Няўжо гэта адтуль прынёс Уладзімер Жылка гэту мяшчанскую філёзофію, гэтыя прыёмы пятаковых „русских песенников“? А калі і адтуль прышлі гэтыя мотывы, то з якіх груп, з якога стану? Возьмем яшчэ для прыкладу верш
Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/172
Выгляд