Гэтая-ж адзінота адчуваецца і ў другім вершы:
У імкненьні вечным, у імкненьні чыстым
Я іду наперад,
мабыць, (!) не адзін.
Мэта сьвеціць зоркай, зоркай прамяністай,
дык чаму-ж пад змрокам стужкі пуцявін?
Я іду праз пушчу, я іду праз вецер,
навальніца плача,
пошчак не заціх.
|
Па-над маёй сьцежкай той агонь засьвеціць, што ў маім сэрцы і ў вачох маіх, і г. д. Сьцежкі ў Дубоўкі вельмі блытаныя. Часамі ён ідзе да „комуны народаў сусьвету“, а часамі сам забываецца і ставіць сабе зусім іншую мэту:
Магчыма — другія паходную нясуць,
якая ўсім сэрцы запаліць.
Уславяць яны і жыцьцё і красу,
а я — цябе, любая Наля…
........
Прарокі, прарокі!.. Дабранач ім даць?
Сачыўку ніяк не падзеляць.
Якая турбота? Якая наўда?
А сьцені зьвіліся, згусьцілі…
Сагнуўшыся крукам, сьвідрую зямлю
і камень — рукамі памалу…
Сьпявай — васілёчкі ў полі люблю,
дзікунскія такжа навалы…
Сачыўка, — сачыўка, вядомая рэч,
адвечна-вядомая нават.
А я — ім у дубальт ня буду гарэць,
а я засьпяваю ім… „Слава“.
|