Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наогул, у Дубоўкі разьмеры самалюбаваньня перарастаюць рамкі звычайнай сьціпласьці. Усё-роўна як некалі Гогаль пісаў:

— В Испании есть король. Он отыскался і г. д.

Дубоўка адчувае ў сябе надзвычайна вялікую сілу і, як некалі падпіўшыя маскоўскія краснарадцы, гатоў „пострадать“.

Хай мяне, а нікога іншага,
хай мяне, а нікога больш.
Вось ня ведаю нічога сіньшага,
чым вочы дзявочыя і — боль.

Альбо:

Я зьбяру суніцы, я зьбяру жаданьні;
запалю іх песьняй,
ці згару і сам.

Нават у брадавых радкох „Налі“ прабіваецца гэткае-ж „страстотерпчество“:

Скаргі… скаргі… Вусны раніце чаму? Цяжка так: бывай… Сьцюжа цераз край… Не… не… Толькі мне хай аднаму“.

Мэлянхолія — модны з лёгкай рукі Есеніна настрой наводзіць Дубоўку на самыя міралюбівыя думкі. Ён тады:

Сусьвет гатоў пацалаваць, абняць,
каб не рабіў ён катавасій.
Над працай каб прымусу ня было,
каб жыў працоўны там, дзе вокам кіне:
На ўзбрэжжа акіяну ад балот
ішоў з краіны ў краіну.