Гэта старонка не была вычытаная
ДЭПЭШЫ БЯЗ АДРАСУ
В группе девушек нервных, в остром обществе дамском
Я поэзию жизни претворю в грезо-фарс —
Ананасы в шампанском…
Игорь Северянін.
Я поэзию жизни претворю в грезо-фарс —
Ананасы в шампанском…
Игорь Северянін.
Ёсьць пэўныя катэгорыя поэтаў і пісьменьнікаў, якія ва ўсёй сваёй творчасьці трымаюцца аднаго прынцыпу: ударыць па нэрвах, перадаць свае думкі і пачуцьці чыста мэханічным шляхам і дабіцца фізычнага ўплыву на сваю аўдыторыю. Такім, напрыклад, у расійскай літаратуры быў славуты Ігар Северанін, чые „ананасы в шампанском“ „марионетки“ проказ“ ды інш. мелі конкрэтную мэту — разварушыць прытупленыя вечнаю распутаю нэрвы вялікасьвецкіх і з прэтэнзыяй на вялікасьвецкасьць дам. Соцыяльна для гэтай аўдыторыі закатываліся вочы, падфарбоўваліся губы і прымалася трагічная поза „печального Пьеро“. Аўдыторыя слухала вершы, млела, абмахівалася хустачкамі і наперабой запрашала поэту, ці выканаўца