зброю. Барацьба за заўладаньне ідэолёгічнымі высотамі ў мастацтве і літаратуры набывае востры характар яшчэ і таму, што ў гэтых галінах грамадзкага жыцьця патрэбна асабліва тонкае чуцьцё, асабліва моцная падрыхтоўка, каб адрозьніць сваё ад чужога, каб організаваць паасобныя моманты ў нешта суцэльнае і выразнае і ня ўпасьці ў супярэчнасьці. У літаратуры і мастацтве найболей пераплятаюцца і розныя праслоечныя ўплывы, што яшчэ болей заблытвае ўзаемаадносіны.
Ні ў адным з сваіх выступленьняў заможныя групы сялянства посьпеху нідзе ня мелі. Аднак, нельга думаць, што няўдачы ахаладзілі іх жар. Ва ўсякім выпадку, паасобныя выступленьні ня спыняліся праз увесь час. Як, напрыклад, расцэньваць чорнасоценна-русіфікатарскае выступленьне Пшчолкі на Полаччыне, дзе ёсьць значныя кадры вялікарускага заможнага сялянства, ці справу Лістапада на Случчыне, дзе шовіністычна настроенае кулацтва ў 1920 годзе памыкалася са зброяй у руках выступіць супроць савецкае ўлады (якраз Лістапад і меў дачыненьне да гэтай авантуры)? у гэтых выступленьнях якраз і адбіваецца абуджэньне політычнай актыўнасьці кулацтва. Кожная барацьба мае сваю тактыку. Праваліўшыся з адкрытымі выступленьнямі, кулацтва пераходзіць да захаваных мэтодаў барацьбы, якія зводзяцца, па сутнасьці, да абходу позыцыі дыктатуры пролетарыяту, да розных падкопаў і падвохаў. Адным