праф. Шыпілы. Вось даслоўны зьмест гэнага дакуманту: "Ленінград, 1-га лістапада 1930 г. Паважаны Земляча! Вельмі даўно ўжо ня меў я ад Вас ані якай весткі, ды й сам я даўно ўжо ня пісаў да Вас. А здарылася гэта з незалежнай ад мяне прычыны. Прошлым летам спаткала нашу А... (Акадэмію - А. С.) вялікая бяда, ад каторай уцярпеў і я. 19-га ліпеня пасьля вобыску, у часе каторага былі забраны Вашы лісты і фатаграфія, я быў зьняволены і прасядзеў два месяцы. Выпушчанаму казана мне пакінуць Менск і я мусіў выехаць у Ленінград, дзе апынуўся выкінутым на брук, бо вось ужо месяц, як з прычыны вялікай залюднёнасьці і цяжкага жыльлёвага крызысу, не магу знайсьці сабе ня толькі кватэры, але хоць бы пакойчыка і можа прыдзецца Згінуць дзе на вуліцы ад холаду і голаду. Такім чынам не магу ўжо болі пасылаць Вам беларускія кніжкі, каторых пазбаўлены і сам. Калі атрымаеце гэту пісульку маю, то паведомце мяне адкрыткай кароценька, што Выатрымалі, паводлуг адрасу: Ленінград"...
Дагадкі Шыпілы, што, можа прыдзецца згінуць дзе на вуліцы ад холаду і голаду", як бачым, збыліся. 6.ѴІ. 1934 г. ён з гэтым сьветам расстаўся. Пэўне, у яго сьмерці адыграў нейкую роль і яго старэчы век, але ня меншую роль у гэтым адыгралі і варункі палітычнага ссыльнога, з роднай Беларусі выкінутага на брук Ленінграду. Характэрна, што яшчэ ў 1929 г. так цэнную 5-ці тысячную бібліятэку забралі бальшавікі для Бел. Акадэміі Навук, а сабіральніка яе выкінулі на брук. Сапраўды, якая этычная прымітыўнасьць!