V. Б. Э.-Шыпіла, як палітычны ссыльны.
Але, як ведаем, вясна беларускай культуры ў Савецкай Беларусі трывала нядоўга. Хутка на зьмену ей, мінаючы цалком лета, прышла панурая восень і сьцюдзёная зіма. Маю на ўвеце, як лёгка дагадацца, тую барацьбу маскоўскага III камуністычнага інтэрнацыяналу, які апошнімі гадамі, у імя бліжэй неакрэсьленага шчасьця працоўных, павёў жорсткую фанатычна-сэкцярскую барацьбу проціў беларускага народу, як нацыі і, што з гэтага вынікае — проціў усіх тых творчых праяваў: культурных, эканамічных і грамадзка-палітычных, якія гэтую беларускую нацыю ўгрунтоўваюць.
Вось-жа гэта хваля нішчэньня бальшавікамі беларускага народу ня мінула і праф. Шыпілы, як народу гэтага вернага сына, піонэра яго адраджэньня і гарачага патрыёта.
У рукі мае трапіла пісулька, пісаная ў гэтым часе Шыпілам ужо з Ленінграду, да ведамага беларускага дзеяча Кс. Віктара Шутовіча, які цяпер прабывае, як прывыклі мы называць, у "польскай Сібіры" - ў Хорашчы за Беластокам, а які, за сваю беларускую працу духоўнай уладай пазбаўлены парахвіі, апынуўся тады аж у Злуч. Станах Амэрыкі. Пісулька гэна вымоўна і трагічна малюе апошнія гады жыцьця дастойнага