сям'ёй ён умеў аднолька-ж урваць крыху часу і для сцэны, дзе ён быў душой кожнага беларускага прадстаўленьня. Вучыў другіх і сам іграў з вялікім зразуменьнем беларускага жыцьця і таго, якое значэньне мае роднае слова. У працягу колькі год пры яго помачы былі пастаўлены на сцэне беларускія тэатральныя творы: "У зімовы вечар", „Па Рэвізыі", "Пашыліся ў дурні“, „Міхалка", „Паўлінка", "Хам" і др. У кожным творы ён умеў зрабіць жывы тып і сваёй чыстай і зычнай гутаркай цешыў сэрцы беларусаў спрагнёных роднага слова, дарагога зыку ў чужой, сумнай і пахмурнай старане".
Беларуская стыхія, як бачым, жыла ня толькі ў душы Браніслава Шыпілы, але жыла яна так-жа і ў душы яго брата Уладыслава, а гэта пазваляе думаць, што стыхію гэту яны вынесьлі ў сьвет шырокі ад бацькоў і дзядоў сваіх.
§ 3. Беларускае выдавецтва.
3. Але беларускую піонерскую сваю працу праф. Шыпіла вёў ня толькі зьбіраючы беларускія культурныя забыткі, ня толькі гадуючы беларускую моладзь, але так-жа умеў ён гэтую працу праводзіць больш плянова і арганізацыйна, разьлічваючы яе на далейшую мэту, на большую трываласьць. Гэткай працай было, наладжанае ім беларускае выдавецтва.
У 1906 г. у тым-жа Пецярбурзе паўстала беларуская выдавецкая супалка „Загляне сонца й у наша ваконца[1]. Мэтай гэтай су-
- ↑ Выд. супалка „Загляне сонца й у наша ваконца" заложана 13.V. 1906 г.; узноўлена была 30.ІV. 1909 г. („Наша Ніва" 1909 г., № 43).