графіі Цёткі. Запіскі Аддзелу Гуманітарных Навук Інст. Бел. Культуры, Кн. 2, т. 1, бач. 296).
Быў урэшце Шыпіла так-жа й душой беларускіх работнікаў у Пецярбурзе, сярод якіх шырока праводзіў народна-культурную працу і якія яго дужа любілі і паважалі.
Да рэчы будзе ўрэшце адзначыць, што беларускую працу сярод моладзі Шыпіла праводзіў ня толькі сам, але яму памагаў у гэтым, асабліва ў галіне сцэнічнай, ягоны малодшы брат Уладыслаў, які вучыўся ў сваім часе ў Пецярбурскім унівэрсытэце на фізыка-матэматычным факультэце, пасьля быў чыноўнікам у Міністэрстве Фінансаў і памёр 6 траўня 1913 г. Вось што аб гэтым піша "Лучынка", літаратурна навуковы месячнік беларускай моладзі (1913 г., шостая кніжка): "Праца дзеля куска хлеба адарвала яго (Уладыслава - А. С.) ад роднай старонкі на змаганьне з жыцьцём сярод чужых, але нябошчык цэлае жыцьцё шчырай душой рваўся да працы для сваей роднай бацькаўшчыны і чым мог стараўся прылажыцца да будовы яе сьвятлейшай будучыны. Жыцьцё яго суцэльна вяжыцца з жыцьцём пецярбурскай студэнскай моладзі, перадусім з яе працай на беларускай сцэне. Калі ў 1905 г. усё, што жыло, варам закіпела, пецярбурскія студэнты пачалі гуртавацца і думаць аб працы для свайго гаротнага народу. Зразумеўшы добра, як вялікае маюць значэньне роднае слова і родная песьня, яны пачалі ладзіць вечарніцы — ігрышчы з беларускай сцэнай. Тут іх правадыром, загадчыкам і разам першым таварышам быў сьветлай памяці Уладыслаў. Яго рупнасьць і маладая ахвота зьдзівіла куды ад яго маладзейшых. Заняты службай,