таго, каб выпіць гарбаты, паабедаць ды рубля якога дастаць гатоўкай. Асаблівым разьвясяленьнем маладых гасьцей Шыпілы быў грамафон, які з беларускай пліты бойка высьпевываў, Чаму-ж мне ня пець"... Заводзіў Шыпіла гэты грамафон пераважна тады, калі прыходзілі да яго новыя студэнты. Помню, як ён і мяне спатыкаў з гэным грамафонам.
Пад Шыпілы кіраўніцтвам, а прынамсі пры яго жывым учасьніцтве, адбывала студэнская моладзь розныя ідэёвыя зборкі, нарады, лекцыі, ладзіла аматарскія тэатры.
Працу сваю над беларускай моладзяй праводзіў Шыпіла ў двух кірунках - у кірунку беларускай студэнскай моладзі духоўнай і сьвецкай. Спрыялі гэтаму, як ня трэба лепш, тыя навуковыя становішчы, якія Шыпіла займаў: лектарат грэцкай мовы з 1902 г. у Дух. Акадэміі, пасьля фактычнае дырэктарства ўнівэрсытэцкай бібліятэкі і лектарат лацінскай мовы на агульна навуковых курсах Чарняева. На гэтых курсах гадаваў ён між іншым і вялікага беларускага паэта Янку Купалу.
Гэтыя становішчы далі Шыпіле вялікую магчымасьць зблізіцца з беларускай студэнскай моладзьдзю, як сьвецкай, так і духоўнай, гуртаваць яе і павесьці сярод яе шырокае народнае ўсьведамленьне. Найбольш любым спосабам ягонай у гэтым кірунку працы, апрача жывога слова і ўласнага прыкладу, была кніжка. - А вось прачытайце, дужа цікавая рэч — казаў ён студэнту, падносячы яму навуковую кніжку аб Беларусі.
Сапраўды, Шыпілу бяз кніжкі трудна сабе й прадставіць. Як жывы стаіць ён мне у ваччу на калідорах і ў салях Духоўнай Акадэміі даслоўна з бярэмям кніжак, якія