Старонка:Практычны Беларускі Вайсковы Слоўнік. Часьць 1-я.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У разглядзе слоўніка прымалі ўдзел наступныя асобы: Старшыня Вайсковай Камісіі П. Валасноў і члены камісіі М. Якубовіч, М. Байкоў, А. Бараноўскі, К. Атраховіч, Ч. Родзевіч і П. Дыла.

У выпрацаваньні і разглядзе вайсковай тэрміналёгіі, апрача вышэй адзначаных т. т., прымалі удзел Ж. Лаур, Я. Дыла, М. Арабей, Я. Луцэвіч (Янка Купала), Гуцько, Яз. Лёсік.

Зважаючы на навіну справы ўкладаньня Вайсковай тэрміналёгіі на беларускай мове, камісія дапушчае, што некаторыя тэрміны перакладзены ня зусім дакладна, а таму просіць т.т. Камандзіраў паасобных вайсковых злучэньняў, політычных працаўнікоў, настаўнікаў вайсковых школ і паасобных вайскоўцаў пасылаць свае крытычныя увагі на слоўнік у камісію.

Вайсковая Камісія пры Інстытуце
Беларускае Культуры