Старонка:Практычны Беларускі Вайсковы Слоўнік. Часьць 1-я.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.

„Практычны Беларускі Вайсковы Слоўнік“ у дзьвёх часьцях: 1) Расійска-Беларускай, 2) Беларуска-Расійскай, зьяўляецца неабходным дапаможнікам у вайскова-політычнай вучобе ў беларускіх нацыянальных часьцях.

Патрэба ў такім спэцыяльным слоўніку тлумачыцца тым, што слоўнікі агульнага зьместу, якія маюцца для беларускай мовы, не даюць спэцыяльных вайсковых тэрмінаў.

У вайсковы слоўнік — увайшлі вузка спэцыяльныя вайсковыя тэрміны, дапасаваныя пераважна да стралковых часьцей, тэрміны патрэбныя для політычнага выхаваньня вайскоўцаў, а таксама і словы агульнага ўжываньня, патрэбныя ў жыцьці вайскоўцаў.

Слоўнік укладзены, згодна даручэньня Вайсковай Камісіі, яе членамі М. Байковым і А. Бараноўскім, на падставе матарыялаў, апрацаваных Вайсковай Камісіяй, выпускаў Беларускай Навуковай Тэрміналёгіі ў выданьні Інстытуту Беларускае Культуры і слоўнікаў: „Словарь белорусского наречияІ. Насовіча і „Практычны Расійска-Беларускі слоўнікМ Байкова і М. Гарэцкага.

Увесь укладзены слоўнікавы матарыял разгледжаны і зацьверджаны Вайсковай Камісіяй пры Інстытуце Беларускае Культуры.