Старонка:Пракосы напамяць (1932).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па гушчэрніках дзікіх,
Дзе ходзяць зьвяры
Па сыпучых пяскох,
Па траве, па кустох!

А як сонца за лес,
І крывёй абліецца —
У сотні струн камарыная
Музыка ‘мкне!
І плыве цішыня
Над суцішаным лесам
У суценях галін
Па нацятай струне.

Заўтра раніцай будуць
Пахрыпваць калёсы,
Будуць з поля вазіць
Колектыўны ўраджай.
Кажуць: гэтага лета
Ўрадзілася проса,
І гавораць: каб толькі
Здалелі пажаць…

Гэта — Палесьсе,
Вышэй пра якое
Стагналі жалейкі
Ў туманны навой,
Уростае ў плян маіх песень
Вясною,
Вялікай вясною,
Краіны маёй.

Менск, 10-IX—30 г.