Старонка:Пракленашы (1913).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тож зробіла і Гануля.

Старуха, бачучы, што адна засталася, дый бабская цікавасьць так сама пачала забіраць, што скажыць стары, тож пабажылася.

— Ну дык во, слухайце! сказаў Якуб: малоцюць у нас пракленашы.

Пры апошніх славах Янка і Гануля зьдзіўлена паказелілі вочы, а потым ад радасьці чуць не падскочылі, а матка, як стаяла, так і бухнулася на лаўку.

— Ах, Якуб, Якуб! што ты меліш? гэта-ж вялікі грэх! — сказала іна.

— Во, дурная, дык дурная! які тут грэх; што ты прасіла іх, ці што?

— Не, мамка, здаецца, тут грэху ніякага німа, бо пракленашы самі да нас прышлі, — адазваўся Янка.

Завераная мужам і сынам старуха скора згадзілася на тоя, што і дапраўды німа ніякага грэху с таго, што пракленашы малоцюць.

— Татачка, а як жа ты даведаўся пра гэта? спыталася Гануля.

Бацька стаў расказываць, як ён абмануў іх, сказаўшы, што пойдзіць у пушчу, дзе сякуць лес, а сам прасядзеў увесь дзень у восіці, а за тым, узьлезшы на страху, падгледзіў пракленашаў праз дзюрку. Усе дужа былі рады, што ўпярод жыцьцё іх ня будзіць болі цяжкім і бедным.

Да Каляд пракленашы скончылі малацьбу,