Старонка:Пракленашы (1913).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьмялі лён і па трошку началі памагаць у хатняй працы, бачыш, то дроў насякуць, то вады наносюць, то мукі на жорнах намелюць.

Працаваць ня трэба было. Каб не зьвярнуць на гэта ўвагі суседзяў, Якуб с сынам толькі дзеля прылікі хадзілі ў поле ці ў гумно на работу, бо ўсё за іх рабілі пракленашы.

Гаспадарство ў Якуба йшло рукой. Дастатак год ад года ўсё павялічываўся. Найбольшы даход Якубу давала зімля, бо збожжа з яе ён сабіраў цяпер бліска ў чатыры разы болі, нічым даўней. Суседзі проста дзіваваліся, за што гэта Бог пасылаіць Якубу Кураццэ такоя шчасьце. Здаецца ён ня шчырэй працаваў за іх і зімля тая самая, але бач, саусём у яго інакш выхадзіла. Яму неяк удавалася і пасеіць у добрую пару, і землю падхадзячую выбраць пад усякае зерне, што ні сьпякоты ні дажджы ня псулі роста збожжа.

Прадаўшы раз вясной збожжа, калі яно ўздаражала, і зарабіўшы гэткім спосабам вялікіе грошы, Якуб справіў сабе новую маліваную карафашку, дугу і колы каваные; купіў жонцы і дачцэ чаравікі і рожнай матэрыі на сукенкі, а сабе боты з доўгімі аж за калені халявамі, так сама і сыну. Зажыў Якуб, па праўдзі кажучы, саўсём па панску.

Цяпер, калі Якуб захадзіў у карчму, Роха ўжо болі не пыталася ў яго грошы, але прасіла садзіцца, як дарагога гасьця.