Старонка:Пракленашы (1913).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прасьвятлеўшым небі крыж. Піялі ўжо другіе пітухі ў вёсцы Кавальках, калі ён апамятаваўшыся хрысьціўся і шаптаў: Божухна, ты мой Божухна, будзь міласьціў!

Пот вялізнымі каплямі выступаў на лбе, валасы, чуваць было, паднімалі шапку, сэрца білася, а сам увесь калаціўся, быццам трасца прыстала. Болі ён ужо не сумліваўся, што выкупаў яго і завёў саўсім у другі бок ніхто другі, як нячысьцік.

Магільнік знахадзіўся як раз на другім баку вялікай лагчыны проці Стырбляў і Якубу атсюль трэба было ісьці да хаты ня мені, як паўтары вярсты. Якуб так ужо быў настрашэн, што ўвесь хмель у яго прайшоў і ён пёрся дамоў ня чуючы пад сабой ног. Не зважаў ужо цяпер на тое, што разоў з дзесіць паваліўся ў гразь із усіх бакоў апкачаўся ў ей.

Аднак, калі дабраўся да хаты і калі страх крошку пакінуў, ён рашыў, што не варта ісьці ў хату і гэтым будзіць спаўшых. Дый куды-ж я такім пакажуся ў хату, падумаў сабе, усе скажуць, што пьяны валяўся, і, ніхто ні паверыць, што нячысьцік усё гэта нарабіў. Пра нячысьцікаў-жа ня дужа-то можна было гаварыць, бо людзі абсьмяюць і абгаворуць, — скажуць што хэўру з нячыстай моцай звёў. Падумаў, падумаў Якуб, стоючы каля хаты, ды завярнуў у восіць.