Старонка:Пракленашы (1913).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзесіць разоў больш ёсьць вызвалкі, як з людзкой працы. Пракленашы, тлумачыў ён далі, гэта тые нішчасные дзеці, каторых бацькі ў ракавую хвілю праклялі. Такіе хвілі рэдка бываюць, можа раз у год, але ўсёж бываюць; і вось незнарокам зляцеўшае з вуст бацькоў пракляцьце абарачываіць дзяцёнка ў пракленаша, зразу робіць яго нявідзімым і дзяцёнак на векі вечные зьнікаіць. Пракленашы гэтые зьбіраюцца ў гурткі і нявідзіма паселяюцца ў якого колічы спадабаўшагася ім мужыка і ўсё робюць за яго ў хаці і ў полі. Такому мужыку і ўміраць ня трэба.

— Во каб у мяне пасяліліся пракленашы, тут і грэху, ніякаго німа, — прашаптаў Якуб узышоўшы на гару, а яму якбы ў ватказ, не вядома скуль, ці то з неба, ці с пад зямлі, як адгалосак: невыразны пракаціўся:

— Наж-табе!

І ў гэту-ж хвілю Якуб з усіх чатырох валіўся на зямлю, зачапіўшыся за курганок, каторы неўспадзеўкі трафіўся пад нагамі.

— А хварэй твая галава! — вылаіўся ён і, сілючыся ўстаць, глянуў у верх і абамлеў: пірад ім быў крыж, пастаўлены вісельніку, што летась павесіўся, спужаўшыся кары за нейкіе ня добрые справы.

На Якуба ўжо такі цяпер напаў страх, што ён проста акасьцянеў: ня мог ні нагой ні рукой крануць і як дурны, доўга глядзеў на чуць-чуць