Старонка:Пракленашы (1913).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ат сьцюжы ён ужо дрыжаў, а цяпло восіці так і цягнула да сябе.

Восіць Якубу паказалася крошку дымнай і вельмі цёплай, а сноп аўса ўзяты палажыць пад галаву, за зімным, але на гэта ён не зьвярнуў увагі і заваліўся на глінянай гладзі. Праз мінуту ён ужо храпеў і так крэпка, што ня чуў, як посьлі трэцьціх пітухоў прышлі Янка і Гануля малаціць авёс.

Дзеці Якуба, прышоўшы ў ток, перш усяго запалілі агонь у пячурцы і, агледзіўшыся з усіх бакоў, толькі рукамі ўсплёснулі: авёс, што павінны яны былі малаціць, быў змалочэн, зьвеін, зьмецін у кучу, а салома і вотрына прыпарадкавана як трэба. Увідзеўшы, што восіць насаджэна і вытапліна, а бацька крэпка сьпіць, рашылі, што пэўне ён учора ў карчме за кварту водкі наняў мальцаў і тые змалацілі. Думаючы так, яны не будзілі бацьку, ды і самі паваліліся спаць. Раніцай першым прачнуўся Якуб. Абачыўшы, што дзеці сьпяць і што восіць змалочана і насаджэна, зьдзівіўся і ня мог разгадаць, як гэта дзеці умудрыліся ўсю работу зрабіць неўзнаку, а глаўнае, вытапіць печ восіці. Але не ламаючы доўга над гэтым сваей галавы, ён падзякаваў ім у душэ за працу і ўвагу на яго старасьць і пашоў да хаты.

Увесь дзень прайшоў спакойна, як бы нічога не здарылася.