Старонка:Пракленашы (1913).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэткі зьмей, думаў ён, носіць свайму гаспадару ўсякае дабро: збожжа, лён, сена, грошы. Фантазія ў яго галаве расла і расла, і ён, задумаўшыся, ішоў дзе папала, аж пакуль левая нага не пасьлізнулася і ён з размаху ня боўтнуў у ваду. Перш ня мог разабраць, што сталася, але ўжо як вылез з вады, тады толькі сьцяміў, што зьбіўшыся з мэты трафіў у мачулішча. Мачулішча было не глыбокае, толькі-ж выкупацца ў сьмярдзючай вадзе, дый яшчэ ў сьцюжу, было не ўсмак.

— Ах каб цябе трасца трасла на гарачай печцы, — вылаіўся Якуб, і зараз жа пірахрысьціўся. — Як жа мяне ліха занясло сюды, ужо ці не нячысьцікава гэта справа? са страхам думаў ён і звярнуўшы ў старану сваей вёскі, пашоў болі асьцярожна.

Кажны куст, ці курганок, каторые пападаліся цяпер, пужалі яго. Часам яму здавалася, што недзе хтось стогніць, або зноў енчыць, і страх такі агарнаў Якуба, што ён і хрысьціўся, і маліўся, аж пакуль усё не прахадзіла і ён не варочаўся зноў да сваіх першых думак.

Недаўна чуў Якуб ад жабрака, што ў аднаго мужыка каля Друі пасяліліся пракленашы, і мужык з беднага праз тры гады зрабіўся багатыром. Пракленашы, казаў жабрак, усю працу каля хаты і ў полі робюць самі і с такім стараньнем і знаньнем, што ў пяць, а можа і ў