Старонка:Пракленашы (1913).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«простай». Бабы, развязаўшы хустачкі і дастаўшы з іх кавалачкі цьвёрдага, як цэгліна, сыра, ці варанай пячонкі, частавалі мужыкоў. Прышоўшые здалёку, пасядзеўшы з гадзіну, тураваліся да хаты; на іх мейсца прыхадзілі другіе.

Прыйшлі і суседніе мужыкі, маладзіцы, мальцы і дзіўчаты. Ня доўга чэкаючы заіграла скрыпка цагельніцкага Антона, і моладзь пусьцілася ў скокі. Усе аж да поту скакалі лявоніху, круцёлку, мяцеліцу і ставілі карагоды. Гульня ішла, як іншые кажуць, с «коптарам».

Якуб Курачка, мужык пад 50 гадоў, ня крэпкага злажэньня, з бледна-жоўтым ад галадухі, як відаць, тварам, с чорнымі валасамі, праміж каторымі дзе ня дзе прыкідывалася сівізна, стаяў, падпёршы вушак дзьвярэй каморкі і прыслухіваўся да людзкога гоману. Яго чорные глыбока запаўшые вочы, пірабігалі ат аднэй кучкі балююшчых да другой. У вадным кутку ішла гутарка пра нячысьцікаў, зьмеяў, ведзьмаў, пракленашаў, і т. п. Якуб дужа любіў слухаць такіе казкі. Каб не прапусьціць ні воднаго слова, ён падняў навушнікі сваей аўчыннай шапкі і стаў слухаць уважна гэтые вельмі цікавые для яго рэчы.

Неўзабаве ў карчму увайшоў і астанавіўся каля парогу Донька Баханоўскі; ён усімі лічыўся найлепшым краснабаем; у яго кажны раз быў новы запас баяк і навін, асабліва тагды, калі варочаўся з мястэчка. Не пасьпеў ён добра яшчэ