Старонка:Пракленашы (1913).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абтрасьці сьнег с шапкі і с сірмагі, як яго ўжо абступілі з усіх бакоў і сталі прасіць разсказаць што колічы з навін. Перш Донька пачаў атказывацца, што ні маіць часу ды і нічога ня чуў новага, але сірбануўшы паднесеную кімсь чарку гарэлкі і закусіўшы баранкам, ён паласкавеў і байкі адна аднэй цікавей пасыпаліся ў яго з языка. Якуб што раз бліжы і бліжы праціскаўся да Донькі. Гоман мужыкоў і стук скакаўшых зразу сьціх. Антон пірастаў іграць і паклаў скрыпку на калені.

Асабліва ўсіх зацікавіла вестка пра слабоцкага Янкіля. Усе яго добра зналі, як здаровага, крэпкага чалавека, а тут Донька кажыць, што ў страшную ноч яго «хапун» хапіў і ўтапіў у рэчцы, дзе брат яго Шмэрка і нашоў. Стыдаючыся і баючыся выдаць гэту вялікую тайну хрысьціянам, Шмэрка схаваў брата ў хлеві і толькі праз месіц пусьціў чуткі, што брат, быццам, сваей сьмерцяй памёр.

Усе слухаўшые шчыра верылі ў гэта здарэньня, як верылі ў тое, што кажны год у Страшную ноч каго нібудзь з жыдоў задушываіць хапун.

Другой навіной быў расказ пра тое, як у аднаго мужыка ў Аглоні памёрла маладая ішчо жонка, каторую пры жыцьці ўсе лічылі за чараўніцу і дужа баяліся. Праўда, тры разы хавалі яе на магільніку і кажны раз на другі дзень знахадзілі труну з нябошчыцай на вярху магілкі.