Старонка:Пракленашы (1913).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пракленашы.


Было першае лістопада. Пагода стаяла дужа дрэнная — сьнег, дождж і вецір. Дарогі былі гразкі. Хто плёўся ў гэты дзень з мястэчка Крэслаўкі з кірмашу, ці так аткуль, той мок і калеў на сьцюжы і рад быў скарэй забрацца да якой нібудзь хаты, каб пагрэцца і абсушыцца крошку. Адным такім прыстанішчэм для падарожных была вялікая карчма Стырблі, што стаяла не далёка ад мястэчка.

Зьмеркалася. Каля карчмы сабралося многа калёс з запрэжанымі, заморэнымі конямі, хрупаўшымі с кашалёў ці проста кінутае на зямлю сена.

У карчме йшоў гоман на ўсе лады. Чалавекаў з двадцаць, сідзючы за доўгім сталом кучкамі па тры, па чатыры, вялі гутарку аб сёлітнім ураджаі, аб пагодзі і іншая, і шчыра частаваліся