<span title="культурнааг">аг разьвіцьця і цывілізацыйнага поступу кожнага народу. Аднак жа скапленьне ўласнасьці у вялікай меры ў прыватных руках ПБДА прызнае шкодным для працоўнага народу, дзеля чаго змагаецца з праявамі абшарніцтва і капіталізму.
б) Зямля.
11. ПБДА прызнае як аснаўную засаду: зямля трудавому народу на правах уласнасьці. Партыя дамагаецца надзяленьня беззямельных і малазямельных сялян трудавой зямельнай нормай коштам дзяржавы.
12. Пры надзяленьні зямлёй партыя будзе змагацца за тое, каб усе належачыя да парцэляцыі землі на абшары Беларусі раздаваліся выключна беларускаму народу, дзеля чаго партыя будзе вясьці барацьбу з палітычнай калянізацыяй, якая імкнецца да палянізатарскіх мэтаў.
13. У мэтах разьвіцьця гаспадаркі і культуры ПБДА імкнецца да праведзеньня комасацыі і хутарскага гаспадарства на кошт дзяржаўнага скарбу.
в) Прыродныя багацьці.
14. Лясы, воды, падземныя і іншыя багацьці; маючыя агульна грамадскае