Перайсці да зместу

Старонка:Праграма і статут «Праваслаўна-Беларускага Дэмократычнага Аб’еднаньня» (1927).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II. Аснаўныя палітычныя засады.

5. ПБДА уважае, што правам кожнага народу ёсьць яго палітычная і культурная незалежнасьць. Згодна з гэтым ПБДА змагаецца за права беларускага народу на свабоднае самаакрэсьленьне.

6. У гэтай мэце ПБДА імкнецца да паглыбеньня нацыанальнае сьведамасьці беларускага народу шляхам арганізацыі яго культурна-палітычнага жыцьця на грунце хрысьціанска-дэмократычных ідэалаў і беларускай народнай культуры.

7. ПБДА імкнецца да поўнай свабоды і запраўднай роўнасьці перад законам усіх нацыанальнасьцяў і будзе вясьці барацьбу з усялякімі праявамі нацыанальнага уціску.

8. ПБДА стаіць за поўную свабоду слова, друку, сходаў, арганізацыяў, таварыстваў і прафэсыянальных саюзаў.

9. Кожная нацыанальнасьць мae права карыстацца сваею роднай мовай у царкве, судах, школах і ў агульна-грамадзкім і палітычным жыцьці.

III. Эканамічныя справы.

а) Права ўласнасьці.

10. ПБДА уважае права ўласнасьці за падставу матэрыальнага і <span title="культурнааг">культурна-