Перайсці да зместу

Старонка:Праграма і статут «Праваслаўна-Беларускага Дэмократычнага Аб’еднаньня» (1927).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

значэньне, становяць уласнасьць дзяржавы, а карыстаньне з іх рэгулюецца мясцовымі самаўрадамі.

г) Адбудова.

15. У першы чарод лясы павінны быць выкарыстаны на адбудову сялянскіх гаспадаркаў, знішчаных вайной.

Для палепшаньня гаспадаркі сялянам павінны быць адчынены танныя крэдыты.

д) Падаткі.

16. ПБДА дамагаецца злажэньня галоўнага цяжару падаткаў на найбольш заможныя клясы, дзеля чаго змагаецца за так званы прагрэсыўны падатак.

17. Даход выстарчаючы толькі на пражыцьцё, павінен быць звольнены ад падаткаў.

Прадметы першае патрэбы павінны быць звольнены ад падаткаў.

е) Рабочае пытаньне.

18. ПБДА дамагаецца:

а) 8 гадзіннага рабочага дня, нядзельнага адпачынку, платных водпускаў,

б) забароны працы дзяцей і палепшаньня санітарных варункаў працы на фабрыках,