дзелы і выбірае з лічбы сяброў Камітэту кіраўнікоў гэтых аддзелаў.
27. Паседжаньні Прэзыдыуму Ц. К. адбываюцца раз у тыдзень. На свае паседжаньні Презыдыум мае права запрашаць кіраўнікоў паасобных аддзелаў.
Рэвізыйная Камісыя.
28. Рэвізыйная Камісыя складаецца з трох сяброў і аднаго заступніка, якіх выбірае Агульны Зьезд ПБДА.
29. Рэвізыйная Камісыя спраўджае прыхода-расходную кнігу Цэнтр. Камітэту і робіць справаздачу на Агульным Зьездзе ПБДА.
Фінансы ПБДА.
30. Фінансы ПБДА складаюцца:
a) з сяброўскіх складак;
б) са складак пасольскіх;
в) з даходаў ад прадажы партыйнае літаратуры;
г) з ахвяраў і даходаў надзвычайных.
31. Палова сяброўскіх складак застаецца ў арганізацыі мяйсцовай ці павятовай, другая-ж палова адсылаецца ў Цэнтральны Камітэт.
32. Павятовыя зьезды маюць права устанаўляць дадатковыя складкі на спэцыяльныя мэты.