Перайсці да зместу

Старонка:Праграма і статут «Праваслаўна-Беларускага Дэмократычнага Аб’еднаньня» (1927).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ца Цэнтральным Камітэтам ня меньш аднаго разу ў год. На жаданьне найменш 3 арганізацый павятовых (зьездаў ці павятовых камітэтаў) Цэнтральны Камітэт павінен склікаць Агульны Зьезд у працягу трох месяцаў.

Цэнтральны Камітэт.

22. Цэнтральны Камітэт кіруе дзеяльнасьцьцю Павятовых Камітэтаў і ўсіх іншых арганізацыяў ПБДА.

23. У выпадку пільнай патрэбы выявіць становішча ўсяе ПБДА ў паасобных справах, — Цэнтральны Камітэт склікае Раду ПБДА, складзеную з прадстаўнікоў павятовых Камітэтаў і мужоў даверыя.

24. Цэнтральны Камітэт складаецца з 11 сяброў і выбірае з-паміж сябе прэзыдыум у складзе 5 асоб, у гэтай лічбе старшыню, віцэ-старшыню, скарбніка, сэкрэтара і яго заступніка.

25. Паседжаньні Цэнтральнага камітэту адбываюцца ў меру патрэбы і склікаюцца старшынёю з яго ініцыятывы, па пастанове прэзыдыуму або на жаданьне трох сяброў Камітэту.

26. Для вядзеньня паасобных галін працы Цэнтральны камітэт стварае ад-