Перайсці да зместу

Старонка:Праграма і статут «Праваслаўна-Беларускага Дэмократычнага Аб’еднаньня» (1927).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пастановы.

33. Пастановы ўсіх партыйных уладаў і сабраньняў прыймаюцца звычайна большасьцю галасоў. Пастановы-ж Агульнага Зьезду адносна праграмы, ці тактыкі, або Статуту ПБДА вымагаюць большасьці ⅔ галасоў дэлегатаў, прысутных на Агальным Зьездзе.

Часовыя правілы.

34. Да часу сабраньня першага Агульнага Зьезду ПБДА Цэнтральны Камітэт выбіраецца Часовай Радаю, якую становіць ініцыатыўная група ПБДА.

35. У тых паветах, дзе яшчэ ня створаны мяйсцовыя Гурткі і ня выбраны яшчэ павятовыя Камітэты, вядуць арганізацыйную працу мужы даверыя ПБДА, назначаныя Цэнтральным камітэтам і перад ім адказныя.