Перайсці да зместу

Старонка:Праграма і статут «Праваслаўна-Беларускага Дэмократычнага Аб’еднаньня» (1927).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гурткоў і з Цэнтральным Камітэтам. Прэзідыум выдаець сяброўскія білеты; кантралюе падпіску на газэту і сяброўскія складкі, а таксама кантралюе пашырэньне партыйных друкаў.

Адказным перад Цэнтральным Камітэтам за стан працы ў павеце зьяўляецца прэзідыум; прэзідыум падаець Цэнтральнаму Камітэту кожны месяц сьпіс усіх сяброў ПБДА ў павеце.

Акружная арганізацыя.

19. Цэнтральны Камітэт, калі знойдзець патрэбным, стварае Акружныя Арганізацыі ПБДА, злучаючы ў іх па некалькі павятовых арганізацый.

Агульны зьезд.

20. Найвышэйшай уладай ПБДА зьяўляецца Агульны Зьезд. Агульны Зьезд пастанаўляе аб усей палітычнай і арганізацыйнай дзеяльнасьці ПБДА, а таксама аб праграме, тактыцы і статуце, выбірае Цэнтральны камітэт і Рэвізыйную камісію ПБДА, а роўна прыймае ад іх справаздачу.

21. Агульны Зьезд складаецца з дэлегатаў, выбраных ад Гурткоў, а таксама на павятовых зьездах, і склікаец-