16. Паседжаньні Павят. Камітэту вызначаюцца:
a) пастановай папярэдняга паседжаньня;
б) старшынёй Камітэту з уласнай ініцыятывы або на жаданьне двух сяброў Камітэту;
в) на жаданьню вышэйшай партыйнай улады.
17. Да абавязкаў Павятовага Камітэту належыць:
а) падгатоўка і скліканьне павятовых зьездаў;
б) кантраляваньне дзеяльнасьці мяйсцовых Гурткоў і прэзыдыуму Камітэту;
в) выконаваньне пастановаў зьездаў;
г) арганізаваньне мітынгаў і палітычных нарадаў, кіраваньне палітычнай акцыяй на абшарах павету ў мэтах паглыбеньня сьвядомасьці беларускіх сялянскіх і работніцкіх масаў і пашырэньня арганізацыі;
д) складаньне Цэнтральнаму Камітэту квартальных (4 разы ў год) справаздач аб партыйнай дзеяльнасьці, а таксама аб палітычным, культурным і гаспадарчым жыцьці ў павеце.
18. Пастановы Камітэту выконывае прэзідыум у складзе старшыні, сэкрэтара і скарбніка. Прэзідыум павінен утрымліваць сталую сувязь з Камітэтамі