Перайсці да зместу

Старонка:Праграма і статут «Праваслаўна-Беларускага Дэмократычнага Аб’еднаньня» (1927).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсіх. Навучаньне павінна быць бязплатным і выкладацца на роднай мове.

21. Партыя дабіваецца вольнага адчыненьня прыватных школаў і права іх на ўрадавую дапамогу.

22. Для ўвядзеньня навучаньня у роднай мове павінны быць адчынены беларускія вучыцельскія сэмінарыі, гімназыі і унівэрсытэт.

23. Выкладаньне рэлігіі кожнага вызнаньня адбываецца абавязкова як ў школах урадавых, так і прыватных на роднай мове.

24. У мэтах пашырэньня гаспадарчай культуры ПБДА імкнецца да адчыненьня магчыма большай лічбы гаспадарчых школаў.

V. Суд.

25. ПБДА стаіць за незалежныя суды.

26. Міравыя судзьдзі, як і лаўнікі пры іх, выбіраюцца народам.

27. Карныя палітычныя справы, падлягаючыя акружным судам, разбіраюцца прысутнасьцьцю прысяжных, каторыя і выносяць прыгавар.

28. Палявыя (даразныя) суды павінны быць скасаваны.