в) мінімума заработнай платы,
г) скарочаньня рабочага дня да 7 гадзін у прадпрыемствах, шкодных для здароўя і да 6 гадзін у суботу.
д) дзяржаўнага страхаваньня работнікаў ад хваробы, калецтва, безрабоцьця і на старасьць,
е) свабоды стачак і поўнае свабоды прафэсыянальных саюзаў,
ж) удзелу рабочых ў прыбытках,
з) выдачы безработным дапамогі ў размеры пражытачнага мінімума,
і) арганізацыі публічных работ.
ж) Коопэрацыя.
19. ПБДА зьвяртае ўвагу на пашырэньне спажывецкай, вытворчай і крэдытнай коопэрацыя сярод сялян і работнікаў, уважаючы, што яна даець магчымасьць працоўнаму народу бараніцца ад дарагавізны і спэкуляцыі, ды прывучае яго да арганізаванай самадзейнасьці. З гэтага поваду ПБДА дамагаецца для коопэрацый шырокага дзяржаўнага крэдыту.
IV. Асьвета.
20. ПБДА дамагаецца, каб пачаткавае навучаньне была абавязкавым для