29. У мэтах скарэйшага адпраўленьня правасудзьдзя павінна быць павялічана лічба міравых судоў і зьменьшаны судзебныя аплаты.
30. ПБДА проціў кары сьмерці.
VI. Войска.
31. ПБДА дабіваецца скарочаньня службы ў войску і значнага зменьшаньня войска, каб такім спосабам паменьшыць ападаткаваньне насяленьня і павялічыць выдаткі на культурныя патрэбы.
32. ПБДА вядзе барацьбу з палітыкай мілітарызму і імкнецца да замены сталай арміі народнай міліцыяй.
VІІ. Самаўрады, Паліцыя і адміністрацыя.
33. Усе самаўрады гмінныя, павятовыя і ваяводзкія павінны выбірацца агульным галасаваньнем.
34. Самаўрады павінны быць зусім незалежнымі ад адміністрацыі і круг іх дзеяльнасьці павінен быць пашыраны.
35. Адною з важнейшых галін самаўрадавае працы павінна быць забяспечаньне сялянам і работнікам мэды-