Гэта старонка не была вычытаная
і тых, што жывуць,
і памерлі
даўно.
Ляжыць прада мной бервяно —
не ахопіш, —
Стаю і дзіўлюся:
сінь кідае ў жах,
і слаўны,
і заўжды задуманы хлопец
гаворыць поэта
і сябра мой —
Стах —
пра наша юнацтва
і старасьць
Эўропы
Сінь дрэва,
Я знаю,
і гэта няйначай,
зьяднана ў адно
з сівізной валасоў,
з зімою,
з мяцеліцы
рыкам і плачам,