Гэта старонка не была вычытаная
ганебнаю песьняй
нядолі жабрачай,
і з панскай пятлёю,
і з выгукам
соў.
І гэтае дрэва,
пшэпрашам, за дзьверцы!
Ў агонь! —
каб эпоха
сьвяціла ярчэй!
Каб нашай рэспублікі
дужае сэрца
ня знала зьмяінай атруты
начэй.
Каб сонца і птушка
ўрываліся ў вокны,
Каб промні шугалі
з кутка у куток,
каб заўжды ўключалі,
як быццам, знарок мы
у нашыя сэрцы
вясны сваёй ток…