Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На палі пралілася
зімы сівізна,
сьмерць прышла
беспадстаўна і жорстка.
Ах, людзей гэтых
чортава горстка
працавала бяз літасьці
ад да відна!

А раньнем
па рэйках скакалі вагоны
(бязьмежнасьць шляхоў
і бязьмежжа шляхі!),
нас вецер праводзіў
і ныў, як шалёны,
зьняслаўлены творца
жабрацкай тугі.
...............
І вось ён прышоў,
і ударам ў вакно
парушыў спакой,
узбудзіў успаміны
дрымотнага лесу
і зорнай даліны,