Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРШЫ ДЗЕНЬ
НА ЗАПАЛКАВАЙ ФАБРЫЦЫ


Да жахлівасьці
жорсткае цела станка,
і іграе вачыма
сяброўка ў зялёным,
і гудуць,
і праходзяць
па сэрцы цыклоны,
абрываючы дні
залатога вянка…

Я схіляюся да жалеза і дрэва
бліжай,
і раптам
з адвечнага мора імглы
завітвае вецер —
сьляпы чорнакніжнік —
прычытаньнем асіны
і енкам пілы.