Старонка:Правапіс беларускай мовы (1934).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

насьці, аслабаненьня школы ад непрадукцыйнай работы пры вывучэньні беларускага правапісу, у мэтах далейшага разьвіцьця культуры беларускай мовы і поўнага падпарадкаваньня беларускага правапісу задачам выхаваньня працоўных мас у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму, Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляе ўнесьці ў існуючы правапіс наступныя зьмены :

Правапіс галосных 1. Пісаць «я» замест «е» толькі ў першым складзе перад націскам (зямля, вядзе). Ва ўсіх іншых выпадках, як перад націскам, так і пасьля націску, пісаць «е» (велізарны, ваенізацыя, невысокі).

Гэтую зьмену не пашыраць на этымалёгічнае «я», якое застаецца нязьменным і ў ненаціскных складох, і на «я» у канчатках слоў (ярына, намяць, рэвалюцыяй).

2. «Не» і «без», калі яны стаяць асобна, заўсёды пісаць праз «е».

3. Перад пачатковымі націскнымі галоснымі «о», «у» заўсёды пісаць «в», за выключэньнем геаграфічных назваў (восень, вучань, вобраз, але Орша, Ула). Перад ненаціскным «у» пісаць «в» тады, калі гэтае «у» не зьяўляецца прыставачным і не разьвілося з «в» (вучыцца, але: урад, улада, увага, участак, удзел).

Правапіс зычных 4. Выкінуць мяккі знак з напісаньня паміж мяккімі зычнымі, напрыклад, свет, снег, след, зняць, дзверы, цвёрды. Мяккі знак захаваць перад мяккім зычным толькі ў тых словах, у якіх ён пішацца і перад цьвёрдым зычным (пісьмо, на пісьме і г.д.).

5. Таксама выкінуць мяккі знак паміж падоўжанымі зычнымі, напрыклад : (насенне, галлё, калоссе, жыццё, але: лье).

Губныя зычныя і «р» не падоўжваюцца (давер'е, сям'я, б'ецца).

Падоўжанае «дз» перадаваць на пісьме праз «ддз» (суддзя, разводдзе).

6. У злучэньнях карэннага «д» з гукам «с» наступных суфіксаў нязьменна захаваць «с» (гарадскі, грамадскі).

7. Зычныя «г», «ж», «з», «х», «ш» у геаграфічных назвах ня зьліваць з суфіксальным «с», прычым «г», «к», «х» у большасьці выпадкаў зьмяняць на «ж», «ш» (Волжскі, Каўказскі, варонежскі, чэшскі, чувашскі).

У некаторых геаграфічных назвах «г», «к», «х» не зьмяняецца на «ш», «ж», «ц» (Выбаргскі, Цурыхскі, Убекскі, Маздокскі).

У беларускіх словах «ж» і «ш» перад суфіксальным «с» ня пісаць : (мноства, прыгоства, таварыства, хараство).

8. Для вызначэньня разьдзельнага вымаўленьня зычнага з наступным галосным заўсёды пісаць апостраф : аб'ява, з'ява, суб'ект, кан'юктура, Лавуаз'е). Выключэньнем з гэтага правіла зьяўляецца «л», пасьля якога пісаць мяккі знак : (Ільіч, Васільеў, рэльеф, Мальер, лье).

Правапіс слоў іншамоўнага паходжаньня 9. Інтэрнацыянальныя рэвалюцыйныя словы не падпарадкоўваць агульнаму правілу аб аканьні. Пісаць: рэволюцыя, комунізм, Комінтэрн, пролетарый. У астатніх іншамоўных словах «о» пісаць праз «а», але захаваць «е»(э») (прафесар, маналог, тэлеграф).

10. Іншамоўнае «е»(«э») пасьля зычных перадаваць праз «е», за выключэньнем выпадкаў пасьля «д» і «т», калі іншамоўнае «е»(«э») перадаваць праз «э» : (методыка, геаграфія, педагог, эпапея, эстафета, фанетыка, але дэлегат, матэрыялізм, тэатр).

У даўно запазычаных словах «е»(«э») перадаваць праз «а», «я» (гандаль, характар, літаратура, адрас, сакратар).

11. Словы іншамоўнага паходжаньня s „l“ («л»), як правіла, перадаваць на беларускім пісьме згодна традыцыйнага, пашыранага ў БССР вымаўленьня, г. зн. пераважна цьвёрда : метал, бензол, алмаз, вулкан, балкон, Алтай, Балтыка, Балканы, малекула, фабула, формула, аэраплан, бланк, клас, ланцэт, лафет, план, плагіят, платформа, пракламацыя, фланг, апладысменты, блок, глобус, дыплом, кіло, кілограм, калонія, лакамабіль, пілот, блуза, клуб, лупа.

Але ў тых выпадках, калі ў жывой мове іншамоўнае „l“ («л») вымаўляецца мякка, пісаць - «ль» (мяккае) - бінокль, аўтамабіль, мараль, стыль, вадэвіль, педаль, дэталь, альфа, альт, асфальт, астралябія, пляж, ляпсус, ляпіс, алюміній, ілюмінацыя, люк, плюс, валюта, абсалютызм, люстра.

Пасьлядоўна мяккае «л» пісаць у злучэньнях: - «ляваць», «люцыя», «ляр», «лярны», «лятар», «льны» : фармуляваць, ізаляваць, рэволюцыя, эвалюцыя, перпендыкуляр, капілярны, палярны, рэгулятар, акумулятар, кампілятар, актуальны, універсальны.

У іншамоўных словах пасьля «с», «з»заўсёды пісаць «і»: марксізм, сістэма, фізіка, універсітэт, але: музыка.

12. іншамоўнае „th“ (т), грэцкае „v“ (фіта), перадаваць пераважна праз «ф»: арыфметыка, арфаграфія, лагарыфм, пафас, міф, Афіны, кафедра; але: тэатр, тэзіс, эорыя, метад.

13. Іншамоўнае „t“ (ф) грэцкае «f» (фі) ва ўсіх выпадках перадаваць «ф»: форма, фунт, фантазія, тыф, торф, фабрыка.