Старонка:Правапіс беларускай мовы (1934).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

АБ ЗЬМЕНАХ І СПРАШЧЭНЬНІ БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСА.

ПАСТАНОВА САВЕТУ НАРОДНЫХ КАМІСАРАЎ БССР.

Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла вялізарныя магчымасьці для пасьпяховага разьвіцьця беларускай культуры, нацыянальнай па форме, сацыялістычнай па зьместу. Беларуская мова з пагарджанай стала роўнапраўнай мовай у вялікім Савецкім саюзе, мовай пераважнага карыстаньня паміж дзяржаўнымі, прафэсыянальнымі і грамадзкімі арганізацыямі БССР, пры захаваньні поўнага раўнапраўя беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай моваў.

У выніку няўхільнага ажыцьцяўленьня ленінскай нацыянальнай палітыкі, пры брацкай штодзеннай дапамозе Савецкага саюзу працоўныя масы Беларускай Сацыялістычнай Савецкай рэспублікі пад кіраўніцтвам бальшавіцкай партыі дасягнулі вялізарнейшых посьпехаў ва ўсіх галінах гаспадарчага і культурнага будаўніцтва.

Гэтыя посьпехі дасягнуты ў барацьбе з вялікадзяржаўным шавінізмам, які імкнецца «абыйсьці нацыянальную розьніцу мовы, культуры, быту»(СТАЛІН) і ў барацьбе з контр-рэвалюцыйным беларускім нацыянал дэмакратызмам.

Беларускі нацыянал-дэмакратызм, выходзячы з сваіх буржуазных, контр-рэвалюцыйных мэт, праводзіў падрыўную, шкодніцкую работу як на гаспадарчым, так і на культурным фронце, у тым ліку і ў галіне мовы, тэрміналёгіі і правапісу. Нацыянал-дэмакратызм імкнуўся ўсімі мерамі і спосабамі адарваць беларускую літаратурную мову ад мовы шырокіх працоўных мас, ствараў штучны бар'ер паміж беларускай і рускай мовамі і засьмечваў беларускую мову рознымі сярэднавяковымі архаізмамі і буржуазнымі вульгарызмамі.

Існуючы беларускі правапіс значна засьмечан указанымі нацыянал-дэмакратычнымі плынямі і таму падлягае зьменам. У мэтах рашучага выгнаньня з беларускага правапісу нацыянал-дэмакратычных уплываў і скажэньняў, палягчэньня шырокім працоўным масам вывучэньня беларускай пісьмен-